Сябры слонімскай суполкі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» разам з іншымі прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў далучыліся да «Хвалі салідарнасці».

12–13 лютага ў межах кампаніі ў розных месцах Слоніма былі расклееныя ўлёткі з партрэтамі палітвязняў з заклікам «Напішы ліст палітычнаму вязню!».

Апроч таго, 8 лютага мясцовыя актывісты БХД пры самым уездзе ў Слонім з боку Баранавічаў па трасе Менск — Баранавічы — Слонім — Ваўкавыск — Беласток прымацавалі плакат з надпісам «Свабоду палітвязням!».

Марафон «Хваля салідарнасці» пройдзе па 37 гарадах Беларусі і скончыцца акцыяй у Дзень Волі ў Менску.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?