* * *


Твой кожны дзень — праверка Веры і даверу.
Наколькі хопіць рук — ламіся ў дзверы,
Сарві замок,
Разбі партрэт,
Спалі паперы,
Бо звер, пусціўшы кулю ў скронь,
Запэцкае шпалеры,
Пачуўшы толькі твой рашучы крок —
Я веру!

* * *


Дай мне дом на каленях Тваіх
Для нашчадкаў хутчэй збудаваць.
Дай мне дождж за акном, што не сціх,
Дай мне гэтую ноч не праспаць.

Лёд і пырскі вады на трамвайных шляхах
Я пакіну ў грудзях назаўжды.
Нават там, дзе ідэі заменяцца ў прах,
Сярод праху ўбачыш сляды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?