14–15 лютага ў Вене праходзіць канферэнцыя
Ад Беларусі, акрамя афіцыйнай дэлегацыі ў АБСЕ, былі запрошаны галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, намеснік начальнікаАператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Уладзімір Рабаволаў, уладальнік партала TUT.by Юрый Зісер іінтэрнэт-даследчык Міхаіл Дарашэвіч.
Як паведамляе Charter97.org, непасрэдна АБСЕ запрасіла на канферэнцыю толькі Радзіну і Дарашэвіча, а Рабаволаў і Юрый Зісер былі запрошаны па рэкамендацыі Міністэрства замежных справаў Беларусі.
Сёння намеснік начальніка ААЦ выступіў на панэлі «Кіраванне інтэрнэту множнымі удзельнікамі».Ён заявіў, што ў Беларусі «права на доступ да інфармацыі замацавана ў Канстытуцыі», «у Беларусі ні ў якім разе не абмяжоўваюць свабоду выказвання», «у нас няма карысных выкапняў, таму для нас самае галоўнае гэта інтэлектуальны патэнцыял», «мы хочам увайсці ў
Адносна існавання «чорных спісаў», у якія трапілі апазіцыйныя
Пасля Рабаволава выступіла галоўная рэдактарка charter97.org Наталля Радзіна, якая патлумачыла прысутным, як на самой справе працуе ў Беларусі ўказ Лукашэнкі «Аб рэгуляванні інтэрнэту» і што з сябе ўяўляе ААЦ.
Перш за ўсё, адзначыла журналістка, ААЦ пры Лукашэнку — гэта спецслужба, якая была створана для цэнзуры інтэрнэту ў краіне.
«У іх нават геральдыка, як у КДБ, а былы іх начальнік сёння ўзначальвае Камітэт дзяржбяспекі», — адзначыла журналістка.
Згодна з указам Лукашэнкі,
«Паколькі амаль уся эканоміка ў Беларусі дзяржаўная, незалежныя
Дзе ваша „свабода выказвання“, калі ў краіне няма незалежнага тэлебачання, радыё і амаль не засталося незалежныя газет?Адказаць вам няма чаго. Таму ці не прыязджайце сюды, ці маўчыце і не маніце так нахабна і адкрыта», — звярнулася Радзіна да Рабаволава.
Журналістка таксама падкрэсліла другі важны аспект: паводле ўказу Лукашэнкі, сайты беларускіх фірмаў і прадпрыемстваў былі пазбаўлены права мець хостынг за мяжой.
«Чаму на гэтую канферэнцыю МЗС парэкамендаваў запрасіць Юрыя Зісера, і на гэтым мерапрыемстве ён неразлучны з прадстаўніком ААЦ? Таму што ён валодае найбуйнейшай хостынгавай кампаніяй у Беларусі і ў выніку гэтага ўказа атрымаў звышпрыбытак.Таму гэты бізнэсмэн сёння, выступаючы з усіх трыбун, заяўляе, што ўказ аб цэнзуры інтэрнэту быў прыняты пры кансультацыі з грамадзянскай супольнасцю. Хоць на самай справе, адбылася звычайная карупцыйная здзелка — улады з канкрэтным бізнэсмэнам», — мяркуе Наталля Радзіна.
Рэакцыя Юрыя Зісера на выступ рэдактаркі charter97.org была такой. Бізнесмен выгукнуў: «За карупцыю я вас пасаджу! Можаце ў Беларусь не вяртацца!».