На пажары ў вёсцы Дзм’янаўка Пухавіцкага раёна (Мінская вобласць) загінула маці і два яе дарослыя сыны.

Паведамленне аб пажары, які ўспыхнуў у прыватным доме, паступіла ў службу выратавання 15 лютага ў 22.08. Пры разборы завалаў былі знойдзены целы загінулых. Ахвярамі пажару сталі гаспадыня дома 1957 года нараджэння і яе сыны 1978 і 1982 г.н. У цяперашні час высвятляюцца прычына трагедыі.

За апошнія суткі падраздзяленні Мінскага абласнога ўпраўлення МНС здзейснілі 6 выездаў на тушэнне пажараў у Чэрвеньскім, Слуцкім, Барысаўскім, Пухавіцкім і Клецкім раёнах. На пажары ў Чэрвеньскім раёне выратаваны 1 чалавек. Усяго ў Беларусі за апошнія суткі на пажарах загінулі чатыры чалавекі. Адбылася таксама 19 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару. Пры гэтым пашкоджаны 15 будынкаў, адна адзінка тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?