Адміністрацыя клуба Doodah King паведаміла аб скасаванні канцэрту «Бульбокс-Live», на якім павінны былі выступіць гурты.
Пра гэта арганізатары імпрэзы паведамілі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
«Бульбокс-Live» спалучае жывы канцэрт яго ўдзельнікаў ды ток-шоу і транслюецца ў жывым эфіры «8 канала». Заўтра ў ім павінны былі ўзяць удзел гурты IQ48 і «Дай дарогу».