Галоўны прыз праведзенага ў 63-ы раз штогадовага фестывалю італьянскай песні ў Сан-Рэма — «Залатую пальму» — у ноч з суботы на нядзелю атрымаў 25-гадовы Марка Менгоні з песняй L’Essenziale («Самае галоўнае»).

Яго прызналі найлепшым і прафесійнае журы, і тэлегледачы.

У мінулым годзе Менгоні выйграў конкурс MTV European Music Awards. У

Сан-Рэма ён абышоў 13 іншых спевакоў, і цяпер будзе прадстаўляць Італію на конкурсе «Еўрабачанне-2013» у Швецыі.

Фестываль, у якім могуць ўдзельнічаць толькі песні на італьянскай мове, выкананыя ўпершыню, традыцыйна праходзіць у тэатры «Арыстон» на міжземнаморскім курорце Сан-Рэма ў паўночнай Італіі.

Пяць этапаў конкурсу адбыліся з 12 па 16 лютага.

Прамую трансляцыю ў эфіры дзяржаўнага тэлеканала RAI штовечар глядзелі ад 10 да 14 мільёнаў італьянцаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?