Раніцай у суботу, 16 лютага, жыхары першага корпуса дома № 60 на праспекце Ракасоўскага ў Мінску былі сведкамі пажару, які разгарэўся на тэрыторыі ЖЭС-82: гарэлі прыпаркаваныя аўтамабілі.

Па паведамленнях відавочцаў, першым загарэўся аўтамабіль Peugeot 406. Ад яго і заняліся Audi A6, Audi 80 і Opel Omegа, што стаялі побач.

У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях расказалі, што ў Peugeot 406 пашкоджаны маторны адсек, пярэднія колы, лакафарбавае пакрыццё капота, крылаў. Аўтамабіль Audi 80 выгараў дашчэнту. У Audi A6 ад агню пацярпела пярэдняя частка аўтамабіля. Менш за ўсіх дасталася Opel Omegа — у яго пашкоджаныя лакафарбавае пакрыццё капота і левага крыла. Ад агню таксама нязначна пацярпеў яшчэ адзін аўтамабіль «Масквіч».

Папярэдняя версія — кароткае замыканне электраправодкію

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?