Беларусь не плануе вяртацца да пераводу стрэлак гадзіннікаў на сезонны час. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Сяргей Іўлеў.

У Беларусі захоўваецца прынятае ў 2011 годзе рашэнне пра адмену штогадовага пераводу гадзіннікавай стрэлкі ў апошнюю нядзелю сакавіка на адну гадзіну наперад і ў апошнюю нядзелю кастрычніка на адну гадзіну назад. Рашэнне пра адмену пераводу было прынята для таго, каб праводзіць падлік часу ўзгоднена з дзяржавамі — удзельніцамі Мытнага саюза. «Такім чынам, мы захоўваем тое, што было, і ў нас узнікае натуральны пераход часу з суседняй расійскай вобласцю — адна гадзіна, — адзначыў Сяргей Іўлеў. — У краінах Мытнага саюза час цяпер таксама не пераводзіцца», — цытуе Іўлева.

Калі Расія прыме рашэнне зноў аб пераводзе стрэлак, то Беларусь будзе разглядаць гэтае пытанне.
«Калі будзе мяняцца сітуацыя, мы будзем разглядаць гэтае пытанне асобна і будзем прымаць адпаведныя рашэнні», — удакладніў суразмоўца.

Цяпер з Кіевам і Вільняй у Мінска складае адну гадзіну, а з Варшавай — дзве гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0