У Балгарыі тысячы дэманстрантаў закідалі ўрадавыя будынкі яйкамі і памідорамі, пратэстуючы супраць росту цэн на электрычнасць і ацяпленне. Дэманстранты выкрыквалі «мафія» і «адстаўка».

У Сафіі дэманстранты таксама публічна спальвалі свае рахункі за электрычнасць. Пратэстоўцы патрабавалі ад уладаў разарваць кантракты з асноўнымі пастаўшчыкамі электраэнергіі на балгарскім рынку — чэшскімі кампаніямі CEZ і Energo-Pro, а таксама аўстрыйскай EVN.

Дэманстранты таксама рвалі на кавалкі партрэты прэм’ер-міністра Балгарыі Бойка Барысава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?