Цікавую заяву радыё «Свабода» зрабіў на мінулым тыдні намеснік старшыні
Паводле ягоных словаў,
Па інфармацыі таго ж У. Рабаволава, зараз у «чорных спісах» знаходзяцца 119інтэрнэт-рэсурсаў , якія ў асноўным утрымліваюць матэрыялы парнаграфічнага і экстрэмісцкага характару ці парушаюць аўтарскія правы. Сярод гэтых 119 забароненых сайтаў ёсць і сайтправаабаронцаў-вясноўцаў (www.spring96.org).
Мне як вясноўцу вельмі хацелася б ведаць: з якой такой прычыны ААЦ прыняў рашэнне абмежаваць доступ да сайту нашай арганізацыі? Ніякіх афіцыйных уведамленняў у сувязі з гэтым нам ніхто не дасылаў, судовых рашэнняў аб прызнанні нашай арганізацыі экстрымісцкай, наколькі мне вядома, не выносілася, аўтарскіх правоў мы не парушаем, бо самі з’яўляемся аўтарамі інфармацыі.
Можа наш сайт аднеслі да катэгорыі парнаграфічных?
Але ў мяне ёсць устойлівае ўражанне, што наяўнасць у краіне цэнзуры, у тым ліку незалежных і праваабарончыхУ нашай краіне ўвогуле шмат чаго парнаграфічнага.інтэрнэт-рэсурсаў , гэтай самай парнаграфіяй і з’яўляецца.
Напрыклад, артыкул 193.1 КК Беларусі, які прадугледжвае крымінальную адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі толькі за факт дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, прычым незалежна ад мэтаў такой дзейнасці. Гэта ж суцэльная парнаграфія.
А беларускія выбары, вынікі якіх вядомыя яшчэ да іх пачатку, — чым не порнасюжэт?
Дый увогуле знаходжанне ва ўладзе адной і той жа асобы вось ужо на працягу амаль 19 гадоў — гэта ж проста «жэстачайшае» порна!
Так што, таварышы парнографы, ні з якай апеляцыяй мы да вас звяртацца не збіраемся па той простай прычыне, што дзейнасць нашая абсалютна законная і легітымная. Чаго і вам жадаем.