Дзесяць клубаў, што не змаглі прабіцца ў плэй-оф Кубка Гагарына (у тым ліку і «Дынама-Мінск», на гэтым тыдні пачнуць барацьбу за заснаваны ў гэтым годзе Кубак Надзеі.

Турнір пройдзе ў фармаце «плэй-аўт». У кожнай канферэнцыі клубы атрымліваюць нумары «пасеву» у парадку змяншэння спартыўных вынікаў па выніках рэгулярнага чэмпіянату (у Заходняй канферэнцыі — з 9-га па 14-ы, ва Усходняй — з 9-га па 12-ы). Каманды Усходняй канферэнцыі пачынаюць розыгрыш са стадыі чвэрцьфіналу, каманды Заходняй канферэнцыі, якія атрымалі нумар 11–14, пачнуць турнір з кваліфікацыйнага раунда, па выніках якога два наймацнейшых калектыву пройдуць у чвэрцьфінал.

Такім чынам, у кваліфікацыйным раундзе (серыя з двух матчаў) 21 і 23 лютага ў Заходняй канферэнцыі згуляюць:

«Тарпеда» — «Дынама» (Рыга), «Віцязь» — «Спартак»

Пераможца першай пары згуляе ў чвэрцьфінале турніру з «Данбасам», а пераможца другога — з мінскім «Дынама».

Матчы серый ¼ фіналу адбудуцца 26, 27 лютага, 2 і 3 сакавіка (калі спатрэбіцца).
У выпадку трох перамог адной з камандаў серыя завершыцца, калі ж пасля заканчэння чацвёртага матчу лік у серыі будзе 2:2, паўфіналіст вызначыцца ў серыі булітаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?