Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 18 лютага.

Паводле яго слоў, у першай палове тыдня з поўначы на поўдзень праз тэрыторыю Польшчы будзе перамяшчацца цыклон, які, павольна рухаючыся на Карпаты, стане асноўным фактарам утварэння надвор’я.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуецца снег, месцамі слабая завея. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–9°С, па ўсходзе пры праясненнях мінус 10–15°С, днём 0 — мінус 7°С.

Як паведаміў сіноптык, у сераду-чацвер на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–9°С, 20 лютага па ўсходзе, 21 лютага па поўначы Беларусі мінус 10–15°С; днём мінус 5 — плюс 1°С, па поўначы да мінус 8°С.

У канцы тыдня з ростам атмасфернага ціску ўплыў цыклона стане слабець, і ў пятніцу па паўночнай палове краіны снег спыніцца, толькі на поўдні пройдзе снег, але ўжо кароткачасовага характару. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, днём 0°С — мінус 6°С; па поўначы ноччу мінус 11–15°С, днём мінус 7–9°С.

У найбліжэйшыя выхадныя большая частка краіны будзе знаходзіцца пад уплывам скандынаўскага антыцыклона.
Таму чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах Беларусі магчымы невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–13°С, пры праясненнях мінус 14–18°С, днём мінус 4–9°С; па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей ноччу мінус 4–6°С, днём 0 — мінус 3°С.

«Такія тэмпературы на большай частцы Беларусі акажуцца ніжэйшымі за кліматычную норму», — адзначыў Рабаў.

Паводле яго слоў, згодна з папярэднім прагнозам, зімовы характар надвор’я захаваецца да канца лютага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?