Лагеры працы і адпачынку з'явяцца ў гэтым годзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур.
"У Беларусі адраджаюцца лагеры працы і адпачынку для дзяцей, узростам за 15 гадоў, - сказаў Мікалай Мазур. - Гэта работа праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем урада".
Зараз распрацоўваецца адпаведная нарматыўная база. Пытанне аб датацыі на пуцёўку ў такі лагер пакуль у стадыі абмеркавання.
"Калі ў сельскай мясцовасці дзеці ў большай ступені прыцягнуты да працы, у тым ліку на прысядзібных участках, то ў гарадах у перыяд летніх канікул многія падлеткі адкрыта лайдачыць, - падкрэсліў Мікалай Мазур. - Пастаўлена задача, каб на вуліцах не было падлеткаў без справы".У лагерах падлеткі будуць і адпачываць, і працаваць па некалькі гадзін у дзень.