Расію на конкурсе эстраднай песні «Еўрабачанне-2013» у шведскім Мальмё прадставіць пераможца тэлевізійнага шоу «Голас» Дзіна Гарыпава,
паведамляе Бі-Бі-Сі.

Ва Украіне аналагічнае шоу звалася «Х Фактар 3» і там да суперфінала дабраўся Яўген Літвінковіч з Жодзіна.

У фінале тэлепраекта за званне «найлепшага голасу Расіі» прынялі ўдзел 48 вакалістаў з усёй Расіі і з краін СНД. За Гарыпаву прагаласавалі больш за мільён тэлегледачоў расійскага Першага канала. На «Еўрабачанні-2013» Гарыпава выступіць з песняй «What If».

Кампазіцыя напісана шведскімі прадзюсарамі у суаўтарстве з экс-бас-гітарыстам гурта «Аўтограф» Леанідам Гуткіным. Паведамляецца, што сама Гарыпава даведалася гэтую навіну са СМІ.

Ад Беларусі ў «Еўрабачанні» будзе ўдзельнічаць Алена Ланская.

Адзін з выступаў Дзіны Гарыпавай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?