Католікі Пецярбурга візантыйскага абраду з сакавіка будуць служыць беларускамоўную літургію.
Набажэнства будзе праходзіць штомесяц у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі па адрасе:
Узначаліць першую Літургію па беларуску а. Кірыл, пробашч парафіі Кірыла і Мяфодзія ў Пецярбурзе.
Літургія адбудзецца 10 сакавіка а 10:00 у левай частцы касцёла. 9 сакавіка а 18:00 будзе адслужана Вячэрняя служба.
Таксама вядуцца перамовы пра тое, каб распачаць службы і на ўкраінскай мове.