Міністр абароны Беларусі
«Афіцэрскі корпус — гэта станавы хрыбет арміі, і без яго не можа быць арміі.Пачынаючы ад лейтэнанта — а без лейтэнанта армія таксама мёртвая, таму што заўтра не будзе каму стаць генералам — да генерала ў нас здаровы па маральных і фізічных даных афіцэрскі корпус і падрыхтаваны для выканання сваіх функцыянальных абавязкаў», — заявіў кіраўнік Мінабароны на
Паводле яго пераканання, абсалютная большасць афіцэраў, дзе б яны ні служылі і на якіх пасадах, «выключна добрасумленна ставяцца да выканання сваіх службовых абавязкаў».«І менавіта гэта дазваляе рухацца наперад, удасканальваючы і развіваючы Узброеныя сілы. Я вельмі ўдзячны пачынаючы ад сваіх намеснікаў і завяршаючы курсантамі выпускных курсаў, якія ўжо прайшлі стажыроўку і сёлета папоўняць афіцэрскі корпус», — сказаў Жадобін.
Ён канстатаваў, што ў Беларусі створана нацыянальная ваенная школа.«Мы цяпер толькі ўдасканальваем вучэбныя праграмы, метадалогію, методыку выкладання, практычную скіраванасць. Усе асноўныя пытанні — дзе, колькі і каго вучыць — мы ўжо вырашылі», — адзначыў міністр.
«Я задаволены, што ў цяжкія для ўсіх часы, 2009–2011 гады, калі долар рухнуў, не вытрымалі адзінкі, хто пакінуў армію», — падкрэсліў кіраўнік Мінабароны.Паводле яго слоў, сярэднестатыстычны паказчык колькасці тых, хто звольніўся ў гэтыя гады з Узброеных сіл па розных матывах, не змяніўся. Ён знаходзіўся на ўзроўні 100 ваеннаслужачых.