Мінулай восенню прадпрымальнікам удалося адбіцца ад такіх намераў арандадаўцаў. Цяпер чарговы канфлікт.Уладальнікі плошчаў гандлёвага цэнтра па вуліцы Гагарына ў Гомелі ўзнялі арэндную плату ў паўтара-два разы. Метр гандлёвай плошчы цяпер абыходзіцца да 115 еўра ў месяц.
Гэта ставіць пад пытанне эфектыўнасць працы гандляроў і пагражае бізнэсу 400 індывідуальных прадпрымальнікаў. Гандляры, якія абвясцілі аднадзённы страйк, кажуць, што пагаджаюцца на рост арэндных плацяжоў на 5% у год, але не ў два разы. Некаторыя ўвогуле мяркуюць, што з 1 сакавіка ім давядзецца зачыніць свае крамкі не на дзень, а назусім.
У гандлёвы цэнтр прыйшоў чыноўнік упраўлення эканомікі Гомельскага аблвыканкама Юрый Асіпкоў, які заявіў, што ўласнікі «Сакрэта» — прыватныя кампаніі, на якія ўлады ніяк не могуць паўплываць.