Прэм'ер-міністр Манголіі Наравын Алтанхаяг запрасіў беларускага калегу Міхаіла Мясніковіча наведаць з візітам Улан-Батар,
паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі і Манголіі па сумяшчальніцтве.

У дыпмісіі са спасылкай на мангольскі МЗС удакладнілі, што 15 лютага прэм'ер-міністр Манголіі падпісаў афіцыйнае запрашэнне на імя кіраўніка беларускага ўрада Міхаіла Мясніковіча наведаць Манголію з візітам. Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў КНР пабывалі ў Манголіі з мэтай абмеркавання праграмы візіту.

У прыватнасці, гаворка ідзе аб магчымасці падпісання двухбаковых дамоўна-прававых дакументаў: аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах, супрацоўніцтве ў сферах адукацыі, навукі і тэхналогій. Рыхтуюцца пагадненні аб бязвізавых паездках грамадзян і аб паветраных зносінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?