Дзіця ледзь не згарэла на агульнай кухні інтэрната ў Мазыры, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Увечары 19 лютага ў МНС з прыёмнага аддзялення Мазырскай гарадской бальніцы №1 паступіла паведамленне пра шпіталізацыю дзяўчынкі 2010 нараджэння - на ёй загарэлася адзенне.

Са словаў суседзяў, малая гуляла на агульнай кухні інтэрната з іншымі дзецьмі. На падаконніку ляжала запальнічка. Як адбылося ўзгаранне - высвятляецца.
Крык дзіцяці пачула мама, якая патушыла падпаленую вопратку і выклікала хуткую дапамогу. Дзяўчынка была неадкладна дастаўлена ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
МНС чарговы раз нагадвае, што бацькі не павінны пакідаць маленькіх дзяцей без нагляду і тым больш не дапускаць, каб у зоне дасяжнасці для іх знаходзіліся запалкі, запальнічкі ці лёгка ўзгаральныя прадметы.
Статыстыка сведчыць, што ўзрост найбольшай рызыкі - да 5-6 гадоў, калі малое яшчэ не разумее ўсіх наступстваў з'яўлення агню.
Патлумачыць ўвесь цяжар наступстваў гульняў з запалкамі і запальнічкамі павінны дарослыя. Пры гэтым трэба не толькі расказаць дзецям пра небяспеку, якую тоіць у сабе агонь, але і пра тое, як трэба паводзіць сябе пры пажары
- навучыць пакідаць памяшканне, калі нешта адбылося. Акрамя таго, дарослыя павінны разумець, што, калі з імі ў доме знаходзіцца дзіця, ад захавання элементарных правіл супрацьпажарнай бяспекі залежыць не толькі іх уласнае, але і яго жыццё.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?