Кадр з фільма «Жыве Беларусь».
Нашумелы задоўга да выхаду фільм Кшыштафа Лукашэвіча «Жыве Беларусь!», часткова заснаваны на дзённіках Франака Вячоркі, урэшце выходзіць на экраны.Прэм’еру фільма абяцалі на мінулы Дзень Волі, пасля — «восенню», але цяпер стала вядома дакладная дата — 17 красавіка.
Галоўны герой фільма — рок-музыка Мірон, гурт якога трапляе ў «чорны спіс», а сам ён — у войска. Яго допісы ў інтэрнэт, у якіх ён раскрывае цёмныя бакі жыцця ў казарме, выклікаюць вэб-рэвалюцыю. У галоўнай ролі зняліся беларускі рэпер Вінсэнт і яскравая польская акторка Караліна Грушка.
Паводле словаў Ф.Вячоркі, на чыіх дзённікавых запісах часткова грунтуецца сцэнар, фільм пройдзе ва ўсіх буйных гарадах і ўсяго ахопіць 100—200 кінатэатраў.Вячорка разлічвае і на пракат у іншых краінах: «Усё-ткі гэта першы вялікі фільм пра сучасную Беларусь. Хацелася б, каб замежнікі пачулі і беларускую мову, пабачылі беларускіх актораў. Хочацца, каб фільм даў штуршок менавіта беларускаму кінематографу».
На варшаўскую прэм’еру запросяць усіх беларусаў, якія ўдзельнічалі ў здымках. Гэта чалавек 50—70.Фільм на розных фестывалях будуць прэзентаваць рэжысёр, Вінсэнт, Караліна Грушка, Лявон Вольскі.
0
0
0
0
0
0