У Беларусі вырабляецца недастаткова дзіцячых цацак, паведаміла журналістам 20 лютага загадчыца сектара тавараў лёгкай прамысловай Міністэрства гандлю Людміла Грышановіч.

Паводле яе слоў, на рынку тавараў Беларусі толькі да 20% дзіцячых цацак айчыннай вытворчасці. «Цацак у нас яшчэ недастаткова. Ніша для вытворцаў ёсць значная», — сказала Грышановіч. Паводле яе слоў, шматлікія віды цацак наогул не вырабляюцца ў Беларусі, у тым ліку электрыфікаваныя і радыёкіраваныя. Галоўным чынам у Беларусі вырабляюцца мякканабіўныя цацкі, якія складаюць прыкладна 60% такіх тавараў на беларускім рынку.

Як адзначыла прадстаўнік Мінгандлю, штогод міністэрства ўключае цацкі ў пералік імпартазамяшчальных тавараў, якія павінны асвоіць беларускія прадпрыемствы. «Але пакуль у прамысловасці гэта не атрымліваецца», — сказала яна.

У сваю чаргу намеснік начальніка ўпраўлення спажывецкага рынку беларускіх тавараў Міністэрства гандлю Марына Ліпніцкая заявіла журналістам, што ў Беларусі штогод павялічваюцца аб’ёмы вытворчасці, пастаўкі і рэалізацыі тавараў для дзяцей. Напрыклад, прадпрыемствамі канцэрна «Беллегпрам» за апошніх пяць гадоў аб’ёмы пастаўкі на ўнутраны рынак прадукцыі дзіцячага асартыменту павялічыліся ў 1,5 разу.

Паводле слоў Ліпніцкай, у студзені гэтага года на рынку Беларусі з’явіліся першыя айчынныя памперсы, вырабленыя на прадпрыемстве «БелЭмса» Магілёўскай вобласці. Пакуль асартымент уяўляе сабою тры віды падгузкаў, плануецца пашырыць яго да чатырох відаў. «БелЭмса» таксама плануе асвоіць выпуск іншых санітарна-гігіенічных вырабаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?