Старшыня Вярхоўнага суда Кеніі паскардзіўся, што напярэдадні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў ён падвяргаецца нападкам і атрымлівае пагрозы.

Суддзя Вілі Мутунга паведаміў, што атрымаў ліст з пагрозамі ад абвешчанай па-за законам палітыка-рэлігійнай групы «Мунгікі».

Паводле яго слоў, «Мунгікі» пагражаюць скарміць Мутунгу і яго калег дзікім жывёлам,

калі тыя забароняць аднаму з кандыдатаў, Ухуру Кеньяце, браць удзел у будучых выбарах.

Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Кеніі намечаны на наступны месяц.

Прадстаўнік Кеньяты заявіў, што кандыдат асуджае любога роду пагрозы і ціск на суд, але таксама абвінаваціў старшыню Вярхоўнага суда ў залішняй схільнасці да драматызацыі падзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?