Прадстаўніцтва ААН у Беларусі аб’яўляе фотаконкурс «Беларуская мова — адлюстраванне нашых думак і пачуццяў», прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).
Умовы ўдзелу
Прымаюцца фатаграфіі, зробленыя як прафесійнымі фатографамі, так і аматарамі.
Дасланыя на конкурс работы павінны адлюстроўваць тэму беларускай мовы як інструмента захавання і развіцця культурнай спадчыны ў яе матэрыяльных і нематэрыяльных формах ў кантэксце моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя.
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца фотаздымкі, якія:
— Прапагандуюць расавую дыскрымінацыю, гвалт, парушэнне правоў чалавека, ўжыванне наркотыкаў, тытуню ці алкагольных напояў.
— Парушаюць дзейнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўніцтва ААН у Беларусі не нясе адказнасці за дасланыя аўтарамі працы, аднак удзельнікі конкурсу, абвінавачаныя ў плагіяце, або якія не валодаюць аўтарскімі правамі на фота, будуць дыскваліфікаваныя, а іх вынікі ўдзелу ў конкурсе — ануляваныя.
Парадак правядзення
Конкурс праводзіцца ад 21 лютага да 6 сакавіка 2013 года ў два этапы.
I этап (дасылка фатаграфій) — 21 лютага — 1 сакавіка 2013 года.
а)
Фота дасылаюцца на электронную пошту: [email protected]у
б) 1 сакавіка ўсе дасланыя працы размяшчаюцца на старонцы Прадстаўнiцтва ААН у Фэйсбуку, папка «Дзень роднай мовы».
II этап (
а) Праводзіцца адкрытае
Пяць найлепшых фотаздымкаў конкурсу вызначаюцца па колькасці тых, хто прагаласаваў за іх на старонцы Прадстаўніцтва ААН у Фэйсбуку.
Тэхнічныя патрабаванні
Аўтары маюць права прадставіць не больш за 5 работ. Памер: не больш за 1000 pxls па большым баку, распазнаванне 72 dpi.
Фотаздымак павінен мець назву або кароткае апісанне, а таксама імя і кантакты аўтара.
Узнагароджанне пераможцаў
Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, найлепшыя здымкі будуць размешчаны на сайце Прадстаўніцтва ААН.
* * *
Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца кожны год з лютага 2000 года дзеля спрыяння моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.
Гэтая дата была абраная ў знак памяці пра падзеі 21 лютага 1952 г., калі ў Дацы, сталіцы Бангладэш, ад куль паліцыянтаў загінулі студэнты — удзельнікі дэманстрацыі ў абарону сваёй роднай бенгальскай мовы, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны.





