Уздзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце смерці рабочага на будаўнічай пляцоўцы ў райцэнтры раніцай 20 лютага.

Пры выкананні работ па разгрузцы будаўнічага смецця кран нахіліўся ў бок і металічная ёмістасць са смеццем звалілася на стропальшчыка. Ад атрыманых траўм мужчына памёр.

Адной з версій трагічнага здарэння з’яўляецца парушэнне правіл тэхнікі бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?