У бліжэйшыя суткі, 22 лютага, на большай частцы Беларусі захаваецца ўплыў цыклону, паўночныя раёны краіны будуць знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі, пераважна па поўдні краіны, пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца Вецер усходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4… -11°С, пры праясненнях -12… -17°С, максімальная днём ад 0°С на поўдні да -6°С на поўначы краіны.

У далейшым ўмовы надвор’я ў краіне ў асноўным будзе фармаваць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфармаваная ў паўночных паветраных масах; паўднёва-заходняя частка краіны апынецца пад уплывам больш вільготных паветраных мас з поўдня Еўропы.

23 лютага па паўднёва-заходняй палове кароткачасовы снег, слабая завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы -2. -9°С, па паўночным усходзе -10. -15°С, днём -5. +1°С.

24 лютага без істотных ападкаў, толькі па Брэсцкай вобласці месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы -3. -10°С, па паўночным усходзе -11. -15°С, днём -4. +3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?