Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле спадзяецца, што афіцыйны Мінск возьме актыўны ўдзел у рэалізацыі ініцыятывы «Дыялог аб мадэрнізацыі Беларусі».Пра гэта ён заявіў 20 лютага ў Бруселі на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці — каардынатарамі ініцыятывы.
Як паведамляе
Фюле «ўзяў пад увагу» прапановы ўдзельнікаў сустрэчы, якія датычацца судовай, сацыяльнай і эканамічнай рэформ.
Ён таксама падкрэсліў важнасць падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі як аднаго з прыярытэтаў ЕС. «Дыялог аб мадэрнізацыі з’яўляецца вельмі добрым прыкладам, які паказвае, што грамадзянская супольнасць гатова зрабіць важны ўнёсак у мадэрнізацыю краіны, — адзначыў Фюле. — Я спадзяюся, што беларускія ўлады заўважаць гэту гатоўнасць і зробяць свой ўнёсак у гэты дыялог. Я лічу, што гэта важны інструмент для падрыхтоўкі неабходных рэформ па мадэрнізацыі краіны».