Чэлябінскі фатограф Марат Ахметвалееў апублікаваў у сваім дзённіку фотаздымкі выбуху метэарыта. У той дзень ён выбраўся за горад фатаграфаваць прыроду.

За тры хвіліны да ўспышкі.

За тры хвіліны да ўспышкі.

«У гэты момант ўспышка дасягнула свайго апагею, і ўсё вакол было заліта яркім святлом».

«У гэты момант ўспышка дасягнула свайго апагею, і ўсё вакол было заліта яркім святлом».

«У гэты момант ўспышка дасягнула свайго апагею, і ўсё вакол было заліта яркім святлом».

«У гэты момант ўспышка дасягнула свайго апагею, і ўсё вакол было заліта яркім святлом».

Цалкам фотарэпартаж глядзіце тут.

Вось як фатограф апісвае падзею і свае перажыванні ад убачанага.

З'яўленне аб'екта было нечаканым! Камера стаяла на штатыве і была накіравана амаль у той бок, з якога з'явіўся аб'ект. Я нахіліўся да камеры, каб памяняць ракурс і зрабіць яшчэ адзін кадр для панарамы. У гэты момант бакавым зрокам я ўбачыў яркую ўспышку. Спачатку яна была невялікага памеру. Тут жа павярнуў камеру ў бок аб'екта, і ў гэты момант ўспышка дасягнула свайго апагею, і ўсё вакол было заліта яркім святлом.

Думкі былі зблыталіся. Першае, пра што я падумаў — гэта зусім не метэарыт, а ядзерная бомба. Тут жа ўспомніў аб паведамленнях СМІ аб нейкім астэроідзе і магчымым яго збліжэнні з Зямлёй. Потым былі думкі пра самалёт, які пацярпеў крушэнне.

У першыя секунды пачасцілася сэрцабіцце і дыханне, а таксама трэсліся рукі, што, хутчэй за ўсё, было наступствамі шоку ад убачанага. Калі ўспышка стала максімальна яркай, я адчуў досыць моцны жар на твары (гэта працягвалася літаральна долі секунды).

У момант яркай ўспышкі я таксама адчуў моцную рэзь у вачах ад нясцерпна яркага святла. Больш ніякіх фізічных адчуванняў не было. Далей, праз дзве хвіліны пасля ўспышкі, адбылася серыя выбухаў — гук быў не раскацісты, а выразны і вельмі магутны.
Першы выбух быў самы моцны, але я адчуў толькі сам хлапок. Ніякіх фізічных адчуванняў і вібрацый я не адчуў, бо знаходзіўся далёка ад бетонных збудаванняў і дарог. Адразу ж пасля серыі выбухаў над хваёвым борам, што непадалёк, вялікая колькасць птушак падняліся ўверх, і яны паляцелі ў розныя бакі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?