Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў не зможа выйсці датэрмінова з калоніі ў Навасадах пад Барысавым. Пра гэта ён паведаміў у лісце грамадскай актывісткі Таццяны Кім, з якой рэгулярна лістуецца.

«Напісаў, што нядаўна хадзіў на камісію, дзе яму адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні, бо ў яго ёсць непагашаныя пакаранні за парушэнні. Дадаў, праўда, што іншага ён і не чакаў».

    Жыхар Барысава Аляксандр Малчанаў летась увесну быў прызнаны вінаватым у крадзяжы металалому з мясцовага завода і асуджаны на 1,5 года зняволення. У 2011 годзе Аляксандр Малчанаў быў асуджаны да зняволення першы раз — тады ён атрымаў 3 гады зняволення за ўдзел у мітынгу пратэсту супроць фальшавання прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Малчанаў быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам і выйшаў на волю ў верасні 2011 года. Праз паўгода яго зноў затрымалі, абвінаваціўшы ў крадзяжы металалому. Малады чалавек даводзіў, што яго нікуды не бралі на працу, і каб пражыць, ён мусіў збіраць мэталалом. Дзеля гэтага ён і прайшоў на тэрыторыю мясцовага завода цяжкіх штамповак, якая не ахоўвалася, дзе і быў затрыманы.

У лісце да актывісткі Таццяны Кім Аляксандр Малчанаў паведаміў пра сябе, што працягвае навучацца на працоўных курсах і ў вольны час чытае кнігі. На волю Аляксандр Малчанаў мае выйсці ўлетку 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?