Упраўленне Следчага камітэта па Мінску накіравала ў цэнтральны апарат СК хадайніцтва аб працягу тэрмінаў следства па справе ўладальніка Dankoff Club Юрыя Данькова і тэрмінаў утрымання яго пад вартай.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Апошні раз следства было працягнута да 22 лютага. Цяпер УСК просіць прадоўжыць яго яшчэ на тры месяцы.

***

Нагадаем, Юрый Данькоў быў затрыманы 4 верасня 2012 года. У гэты дзень у Dankoff Club правялі вобшук і іншыя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, распачатай у канцы жніўня Следчым камітэтам у дачыненні да мастацкага кіраўніка і адміністратара ТАА Dankoff Club. Яны падазраюцца ў тым, што з 2006 года выдзялялі памяшканні ў клубе для занятку прастытуцыяй. Дзеянні службовых асоб кваліфікаваны паводле ч. 2 арт. 171 КК. Мастацкі кіраўнік Dankoff Club затрыманы.

7 верасня Юрыю Данькову было прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?