Аб гэтым ён сказаў сёння, адказваючы на пытанне падчас наведвання Мінскага камбіната хлебапрадуктаў.

«Тое, што беларуская хакейная каманда не трапляе на Алімпійскія гульні, — гэта пазорышча, — мяркуе Лукашэнка.
— Мне ўдвая сорамна не толькі казаць, а нават слухаць пра тое, як гуляе наша мінскае «Дынама» [клуб не здолеў прабіцца ў Кубак Гагарына (плэй-оф) — НН].

«Паглядзіце, у Латвіі — адна каманда. Прайгралі мы каму? Славенцам. У іх 700 хакеістаў па ўсёй краіне, там наогул чэмпіянату няма. Мы ім прайгралі, не патрапілі на Алімпіяду, — сказаў Лукашэнка. — Трэба думаць і шукаць адказ на гэтыя пытанні».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшы час мае намер сур’ёзна разгледзець сітуацыю з беларускім спортам і разабрацца з існуючымі праблемамі. «На наступным тыдні ў мяне будзе гутарка з нядаўна прызначанай „тройцай“: міністрам спорту, памочнікам прэзідэнта і першым віцэ-прэзідэнтам НАК. Я ў іх спытаю ацэнку і пра тое, дзе іх дзеянні», — сказаў ён.

«Тое, што зрабіла зборная па хакеі, — гэта ні ў якія рамкі не лезе. І ў бліжэйшы час мы разбярэмся. Я на гэта спакойна глядзець не буду, усе былі папярэджаныя»,
— падкрэсліў Лукашэнка. Ён таксама дадаў, што ў бліжэйшы час разбярэцца і з заробкамі:
«Некаторыя трэнеры атрымліваюць сёння ў месяц па 70 млн. рублёў, а то і больш, займаючы апошнія месцы».

«А тое, што сёння адбываецца на велатрэку, дзе нашых і блізка няма? А прасілі мяне: вы нам пабудуйце велатрэк, мы вас засыплем медалямі. Дзе гэты вынік?» — адзначыў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка не выключыў, што Беларусь у будучыні можа адмовіцца ад удзелу ў Кантынентальнай хакейнай лізе, а стварыць асобную еўрапейскую лігу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?