Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, гэта адбылося 21 лютага каля 9.20 на скрыжаванні вуліц Махновіча і Варшаўская шаша.

«Аўдзі-100», якой кіравала жанчына 1956 года нараджэння, на забараняльны сігнал святлафора выехала на скрыжаванне і сутыкнулася з рэйсавым аўтобусам «МАЗ». Абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Людзі, якія знаходзіліся ў іх, не пацярпелі.

Паводле слоў Сахарчук, за рулём легкавога аўтамабіля была грамадзянка Беларусі, якая жыве ў Польшчы. У дачыненні да яе за парушэнне правілаў дарожнага руху складзены пратакол па ч. 1 арт. 18.17 КоАП.

Устаноўлена, што кіроўцы транспартных сродкаў, якія трапілі ў ДТЗ, былі цвярозыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?