У найбліжэйшы час у Беларусь не плануецца ўводзіць інстытут банкруцтва фізасоб, паведаміў намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Аляксей Ягораў 22 лютага на брыфінгу ў Мінску.

Інстытут аб банкруцтве фізасоб Ягораў назваў «патэнцыяльна магчымым, аднак не ў бліжэйшай перспектыве. «Неабходнасці ўводзіць такія нормы ці прымаць такі закон заўтра, напэўна, няма. Наконт паслязаўтра не скажу дакладна», — заявіў намеснік старшыні ВГС.

Паводле яго слоў, кампетэнтныя органы, сярод якіх урад і Міністэрства эканомікі, «манітораць сітуацыю».
«Ці існуюць у нас фізасобы, якія ўзялі на сябе тыя ці іншыя абавязацельствы, напрыклад набралі крэдытаў і не могуць іх вярнуць, у масавым парадку? Па тых адказах, якія мы маем з кампетэнтных органаў, такая з’ява, на шчасце, у масавым парадку ў нас адсутнічае», — сказаў Ягораў, дадаўшы, што ў прыняцці інстытута банкруцтва фізасоб няма неабходнасці.

Аднак, адзначыў ён, новы закон «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)» дапоўнены палажэннем аб асаблівасцях банкруцтва індывідуальных прадпрымальнікаў. У прыватнасці, устанаўліваецца, што ў выпадку працаўладкавання даўжніка — індывідуальнага прадпрымальніка пасля адкрыцця ў дачыненні да яго гаспадарчым судом конкурснай вытворчасці зарплата, што выплачваецца яму па месцы працы, не ўключаецца ў склад маёмасці даўжніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?