У суботу, 23 лютага, пераважна па паўднёва-заходняй палове чакаецца невялікі снег, слабая завіруха. Уначы і раніцай на поўначы -- слабы туман і шэрань. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, па паўднёвым захадзе парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу ад -2°С па паўднёвым захадзе да -14°С па паўночным усходзе краіны, месцамі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях пры праясненнях -15 .. -20°С; максімальная днём 0 .. -6°С, па поўдні да +2°С.

У нядзелю і панядзелак, 24-25 лютага, будзе без істотных ападкаў, толькі ў нядзелю месцамі па паўднёвым захадзе краіны невялікі снег. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, па паўднёвым захадзе парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу -1 .. -8°С, па паўночна-ўсходняй палове -9 .. -15°С; максімальная днём -3 .. +3°С, месцамі па Брэсцкай вобласці да +5°С.

Будзьце асцярожныя, асобныя ўчасткі дарог слізкія!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?