Аляксандр Лукашэнка мае намер найбліжэйшым часам разабрацца са стаўкамі па крэдытах. Аб гэтым ён заявіў 22 лютага, наведваючы Мінскі камбінат хлебапрадуктаў.

«Найбліжэйшым часам мы разбярэмся з крэдытамі. Паглядзім, якая іх цана», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія банкі прыцягваюць па высокіх працэнтных стаўках сродкі насельніцтва і тым самым утрымліваюць высокі кошт крэдытаў, у тым ліку для юрыдычных асоб.
«Таму трэба паглядзець па гэтых грошах. Хоча насельніцтва мець добрыя дывідэнды за грошы, добра, мы ў іх возьмем, але банкі няхай думаюць, куды гэтыя грошы потым размяшчаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Нам трэба разабрацца адназначна, і на пасяджэнні ўрада мы павінны аб гэтым сказаць», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0