Людзі з усяго свету пасылаюць грошы, каб заахвоціць бяздомнага, які вярнуў страчаны пярсцёнак з дыяментамі законнаму гаспадару.

«Я насамрэч адчуваю, што цяпер вельмі шчаслівая. Я і раней любіла гэты пярсцёнак, але цяпер у яго асаблівая карма», — сказала гаспадыня пярсцёнка Сара Дарлінг.

Жанчына выпадкова ўпусціла яго, калі падавала міласціну Білі Рэю Харысу, які жыве пад мостам у адным горадзе з ёй. На наступную раніцу Харыс вярнуў ёй пярсцёнак.

Каб паказаць сваю ўдзячнасць,

Дарлінг і яе муж стварылі анлайн-збор сродкаў для яго на сайце GiveForward.com.

Былі зробленыя больш 3300 ахвяраванняў на агульную суму каля $ 92 000.

«Мне прыемна, але я не думаю, што я заслугоўваю гэтага.

Я проста здзіўлены, што свет так адрэагаваў, калі чалавек проста вяртае тое, што не належыць яму», — сказаў сам Харыс.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?