Оперны тэатр на даляглядзе.

Оперны тэатр на даляглядзе.

Краявід з Дома ўрада, бачны Чырвоны касцёл.

Краявід з Дома ўрада, бачны Чырвоны касцёл.

Пастамент з дэмантаваным Леніным.

Пастамент з дэмантаваным Леніным.

Дом Урада з дэмантаваным помнікам.

Дом Урада з дэмантаваным помнікам.

Дом Урада.

Дом Урада.

Дом афіцэраў.

Дом афіцэраў.

Руіны Мінска.

Руіны Мінска.

Зала паседжанняў у Доме ўрада.

Зала паседжанняў у Доме ўрада.

З часоў Першай сусветнай вайны, дзякуючы нямецкім жаўнерам, засталіся тысячы паштовак з краявідамі Беларусі. Падчас Другой сусветнай шмат хто з немцаў ужо меў асабістыя фотакамеры і самі рабіў невялікія здымкі.

На інтэрнэт-аўкцыёнах можна знайсці тысячы маленечкіх картак, дзе адлюстраваны умовы жыцьця нашага народа, краявіды вёсак і мястэчак. Вельмі шмат захавалася выяваў і сталіцы Беларусі, частка з якіх прадаецца на нямецкім ebay.de.

У Мінску захопнікаў найбольш цікавілі значныя будынкі – Дом Ураду, Дом Чырвонай арміі (Дом афіцэраў) і Оперны тэатр. Найбольш папулярным быў помнік Леніну, на сённяшняй плошчы Незалежнасці. Можна пабачыць, што помнік Ільічу прыбралі ўжо у кастрычніку 1941 года, праз нейкі час знікае і пастамент ад яго. На картках відаць і пацярпелы ад бамбавання Мінск. Папялішчы і ацалелыя будынкі. Вельмі мала прадстаўлена жыхароў горада. Можа здымкі з імі проста не цікавяць калекцыянераў?

Дарэчы, у савецкай літаратуры згадваецца, што Мінск быў цалкам знішчаны нямецкай авіяцыяй падчас нападу на СССР. Але ў сталіцу БССР немцы ўварваліся 28 чэрвеня – на сёмы дзень вайны. Значыцца бамбаваць яго маглі максімум сем дзён. Але ж і савецкая авіяцыя таксама рабіла налёты на беларускі горад. І доўжылася гэта тры гады. Яшчэ за савецкім часам мая настаўніца беларускай мовы і літаратуры расказвала, што за знішчэнне Дому урада савецкім лётчыкам абяцалі зорку Героя СССР. Гэты раён жах як бамбілі, але ня здолелі значна пашкодзіць будынак урада, а таксама і Чырвоны касцёл. Хаця ўся драўляная забудова ў ваколіцы была знішчана.

Каштуюць здымкі ад 2 да 10 еўра без перасылкі. Купу фаткартак можна набыць і за дваццатку. Хаця сустракаюцца прадаўцы, якія хочуць да 100 еўра за здымак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?