Увечары 23 лютага ля Чырвонага касцёла ў Мінску грамадскія актывісты падчас штодзённай малітвы за палітвязняў узгадвалі памерлых Ірыну Казуліну, Галіну Малчанаву, Вольгу Дашкевіч, Крысьціну Шацікаву, Яну Палякову.

Паводле грамадскай актывісткі Ганны Шапуцькі, з такой ідэяй выступіла журналістка радыё «Свабода» Ганна Соўсь, якая ў сваім блогу прапанавала грамадcкасці адзначаць 23 лютага Дзень родных палітвязня — у гонар жонкі Аляксандра Казуліна Ірыны, якая памерла 23 лютага 2008 года.

За малітвай назіралі міліцыянты ў цывільным, вяліся аператыўныя відэаздымкі.
Малітва доўжылася крыху болей за 10 хвілінаў, пасля чаго ўдзельнікі разышліся.
Малітвы за палітвязняў адбываюцца ля Чырвонага касцёла ў Мінску штовечар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?