Паводле падлікаў Белстата, у калгасах краіны на пачатак лютага жылі амаль 1,4 мільёна кароў. Кожная з іх у студзені 2013 года ў сярэднім дала 362 кг малака.
Дарэчы, 1 літр малака — гэта каля 1,03 кг малака.

Карціна ў цэлым па краіне няроўная.

Напрыклад, ў Нясвіжскім раёне, перадусім дзякуючы «Снову», з кожнай каровы атрымлівалі 571 кг малака. А вось у Крычаўскім раёне — у чатыры (!) разы менш.
Больш за агульны сярэдні паказчык надаілі ў 43 раёнах, а вось у астатніх 75 раёнах — менш.

Усходняя Магілёўшчына прадказальна сярод аўтсайдэраў, а заходняя Гродзеншчына — у лідарах (глядзі мапу).

Вядома ж, сваю ролю адыгрывае і клімат, і якасць кармоў і тэхніка, якой карыстаюцца ў калгасе.
Аднак сухая статыстыка такія фактары не ўлічвае.
Сярэдні надой малака ад каровы па раёнах Беларусі ў студзені 2013 (у кг):

Нясвіжскі 571

Бераставіцкі 553

Гродзенскі 545

Смалявіцкі 534

Дзяржынскі 513

Брэсцкі 512

Клецкі 508

Слуцкі 497

Іванаўскі 476

Мінскі 463

Жабінкаўскі 461

Кіраўскі 460

Карэліцкі 459

Маларыцкі 443

Мазырскі 442

Бярозаўскі 431

Мастоўскі 431

Добрушскі 424

Смаргонскі 424

Бялыніцкі 423

Ваўкавыскі 421

Горацкі 419

Стаўбцоўскі 416

Магілёўскі 415

Рэчыцкі 411

Верхнядзвінскі 408

Слонімскі 407

Шчучынскі 406

Гомельскі 403

Астравецкі 401

Светлагорскі 399

Уздзенскі 399

Пружанскі 398

Камянецкі 395

Рагачоўскі 395

Клічаўскі 390

Воранаўскі 389

Свіслацкі 385

Ляхавіцкі 380

Баранавіцкі 373

Старадарожскі 372

Аршанскі 367

Пінскі 366

Дзятлаўскі 360

Асіповіцкі 359

Івацэвіцкі 356

Жлобінскі 356

Кармянскі 354

Чачэрскі 354

Маладзечанскі 351

Салігорскі 350

Капыльскі 348

Драгічынскі 347

Зэльвенскі 344

Бярэзінскі 344

Любанскі 344

Полацкі 343

Ашмянскі 343

Кобрынскі 340

Бешанковіцкі 340

Лідскі 336

Шклоўскі 336

Барысаўскі 331

Бабруйскі 330

Столінскі 329

Лагойскі 329

Навагрудскі 328

Талачынскі 324

Лепельскі 323

Вілейскі 322

Жыткавіцкі 321

Іўеўскі 321

Буда-Кашалёўскі 316

Чэрвеньскі 316

Віцебскі 315

Нараўлянскі 311

Ганцавіцкі 310

Пухавіцкі 310

Валожынскі 307

Лунінецкі 306

Кастрычніцкі 306

Касцюковіцкі 306

Глыбоцкі 302

Веткаўскі 302

Калінкавіцкі 302

Лельчыцкі 301

Хойніцкі 300

Лёзненскі 295

Петрыкаўскі 290

Круглянскі 288

Чашніцкі 281

Дубровенскі 280

Быхаўскі 278

Мядзельскі 275

Крупскі 272

Слаўгарадскі 272

Гарадоцкі 269

Докшыцкі 269

Лоеўскі 267

Хоцімскі 266

Шаркаўшчынскі 264

Чавускі 261

Дрыбінскі 259

Мёрскі 258

Чэрыкаўскі 255

Сенненскі 253

Ельскі 250

Расонскі 249

Брагінскі 249

Глускі 248

Мсціслаўскі 244

Шумілінскі 243

Клімавіцкі 233

Пастаўскі 225

Браслаўскі 213

Ушацкі 199

Краснапольскі 179

Крычаўскі 143

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?