За ўчыненне крадзяжу ў асабліва буйным памеры затрыманы трое жыхароў Столінскага раёна.

Як паведаміў намеснік начальніка Столінскага раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Плотніцкі, раніцай 22 лютага ў Столінскі РАУС звярнуліся два індывідуальныя прадпрымальнікі. Паводле іх слоў, у ноч з 21 на 22 лютага невядомыя вырвалі аконныя краты ў салоне сотавай сувязі ў Століне і выкралі адтуль прыблізна 100 мабільных тэлефонаў, 11 ноўтбукаў, тры фотаапараты, два навігатары — усяго прыкладна на 120 млн. рублёў.

Вечарам 22 лютага ў Пінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі зламыснікаў: 39-гадовага жыхара вёскі Відзібор Столінскага раёна, 39-гадовага і 25-гадовага жыхароў Століна.
У іх канфіскавана значная частка выкрадзенага — больш як на 90 млн. рублёў.

У дачыненні да затрыманых Столінскім раённым аддзелам СК распачата справа на падставе ч. 4 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж). Падазроныя змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Усе яны не працуюць, раней судзімыя, у тым ліку за крадзяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?