26 лютага ў Магілёве, у незалежным асяродку "Кола сяброў" прайшла прэзентацыя кнігі Сяргея Дубаўца "Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду". Бралі ў ёй удзел і паплечнікі аўтара, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і бард Зміцер Бартосік. Чатыры дзясяткі гледачоў слухалі Дубаўцоў аповед пра часы "Майстроўні" і часы сённяшнія і наладзілі сапраўдную авацыю Бартосіку. Пасля вечарыны для гасцей была разьвітальная экскурсія па начным Магілёве.
27.02.2013
/ 09:31



