У Мазырскім раёне чацвёра работнікаў фермы атруціліся настойкай чамярыцы, якая прымяняецца для лячэння жывёл, і былі шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне Мазырскай бальніцы № 1.

Выпадак здарыўся на малочна-таварнай ферме аднаго з сельгаспрадпрыемстваў у пасёлку Крынічны Мазырскага раёна днём 26 лютага. Настойка чамярыцы, якая прымяняецца для лячэння сельскагаспадарчых жывёл і ўтрымлівае 75% спірту, атрымалі харчовае атручванне чацвёра работнікаў прадпрыемства.

У гэты дзень група работнікаў прадпрыемства праводзіла работы па абразанні капытоў буйной рагатай жывёлы.

Калі ветэрынар адлучыўся з працоўнага месца, пацярпелыя самавольна залезлі ў шафу з прэпаратамі, дасталі адтуль бутэльку з чамярычнай вадой (0,33 л), на якой было ўказана аб утрыманні ў вадкасці спірту.

Праз некаторы час работнікі адчулі недамаганне, боль у страўніку і страцілі прытомнасці. Раней адзін з іх паспеў паведаміць ветэрынару, што яны выпілі чамярычную ваду з шафы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?