Выпадак адбыўся вечарам 12 лютага. У кватэру да 80-гадовай жыхаркі Баранавічаў прыйшла госця.
Маладая жанчына адрэкамендавалася супрацоўніцай натарыяльнай канторы і пацікавілася ў гаспадыні, каму яна плануе пакінуць сваё жыллё.
Тады наведвальніца прапанавала свае паслугі па складанні дароўнай і агучыла цэннік - 1 400 000 рублёў. Даверлівая гаспадыня кватэры пагадзілася.Бабуля прызналася, што збіраецца аформіць кватэру на ўнукаў, але дакументамі яшчэ не займалася.
Тут жа быў складзены ліпавы дакумент, «натарыус» забрала грошы і пакінула жыллё.Пасля яе сыходу пажылая жанчына спахапілася і патэлефанавала ў міліцыю.
Махляркай апынулася 19-гадовая жыхарка вёскі Сямёнаўшчына Драгічынскага раёна, якая была затрыманая.
Як растлумачылі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, лжэнатарыус аказвала усялякае садзейнічанне супрацоўнікам праваахоўных органаў, каялася і цалкам вярнула грошы.
Улічваючы гэтыя абставіны, райаддзел Следчага камітэта 25 лютага адмовіўся ў распачынанні крымінальнай справы па артыкуле «Махлярства».