27 лютага ў чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва адбудзецца вечарына памяці гарадзенскага паэта і журналіста Юрыя Гуменюка (1969—2013).

Удзел возьмуць, сярод іншых, Юрась Пацюпа, Віктар Жыбуль, Зміцер Вішнёў, Валянцін Акудовіч.

Адрас: Менск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 (будынак касцёла бэрнардынцаў; ст. м. «Няміга»), 1 паверх.