Пасля вызвалення з ізалятара часовага ўтрымання расійскі неанацыст Максім Марцінкевіч (Цясак) павінен заставацца на тэрыторыі Беларусі, каб з’яўляцца на працэсуальныя дзеянні.
Марцінкевіч таксама працягнуў актыўна карыстацца сацыяльнымі сеткамі. На наступныя суткі па выхадзе з ІЧУ ён напісаў: «Мінскія шаўкі (антыфашыст — НН) не толькі лохі, але і цярпілы».Ён лічыць, што антыфашысты «далі повад усім СМІ яго прапіярыць», а таксама вызначыць, «хто мне сябар, а хто — шлак».
«Прыбіраем хутка аватаркі памяці, я ж бяссмертны», — піша Цясак. Справа ў тым, што за суткі да вызвалення на старонцы неанацыста з’явілася інфармацыя пра самагубства. Кажуць, што гэта ўжо не першы падобны выпадак з Марцінкевічам.
Таксама Цясак посціць шмат здымкаў, дадаючы да іх іранічныя каментары. Напрыклад, зняўшыся ў акулярах, піша: «Цяпер я добра бачу». А калі ляжыць у ложку, то падпісвае: «Сакрэтнае фота зПазнаюцца ў фатаздымках Марцінкевіча і мінскія дэкарацыі. На адной з фотак ён у сталічным гіпермаркеце «Карона» параўноўвае страусінае і курынае яйкі.віп-камеры для нацыстаў».
Анансуе Цясак і суботні выпуск
«Вось дзіўна, за 10 сутак на ІЧУ не пабачыў там ніводнага рэальнага злачынцы. Адны алкаголікі. Максімум — дробны крадзеж. І ўсё. Але да 50 ягоных гадоў збіраецца 20 гадоў, што адседзеў», — турэмныя назіранні ад Цесака.
0
0
0
0
0
0