Аб гэтым паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.
ДТЗ адбылося сёння каля 12.15 на знешнім кальцы МКАД у раёне з’езду на вуліцу Прытыцкага. На дарозе сутыкнуліся грузавік МАЗ і легкавік «Фальксваген». Грузавік застаўся ў сярэдняй паласе. Кіроўцы выклікалі ДАІ, па ўсіх правілах выставілі на аддаленні ад месца ДТЗ папераджальны аварыйны знак.
Аднак, нягледзячы на гэта, у МАЗ ўрэзаўся мікрааўтобус «Івека» з гродзенскімі нумарамі.
Кіроўцу, мужчыну 1980 года нараджэння, са зламанага мікрааўтобуса ўдалося дастаць толькі выратавальнікам пры дапамозе спецыяльных інструментаў.Мужчына сур’ёзна пацярпеў — яго даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, папярэдне дыягнаставалі закрытую
«Пакуль няма ніякай магчымасці даведацца, чаму ж кіроўца „Івека“ нічога не зрабіў, каб аб’ехаць грузавік, як ён яго не заўважыў, бо быў выстаўлены спецыяльны знак», — адзначыла Алена Волчак.
Сур’ёзнага затору абедзве аварыі на МКАД не выклікалі дзякуючы сумеснай працы ДАІ і МНС.