Выканкам Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту (БФВС) па выніках пасяджэння 27 лютага звольніў расійскага спецыяліста Станіслава Салаўёва з пасады старшага трэнера нацыянальнай зборнай па веласпорце.

Паводле звестак прэс-службы Міністэрства спорту і турызму, была заслухана справаздача Салаўёва па выніках выступлення каманды на дамашнім чэмпіянаце свету па веласіпедным спорце на трэку, пасля чаго старшыня трэнерскага савета БФВС Уладзімір Мураўскі прадставіў падрабязны аналіз прычын, якія прывялі да правалу беларускіх веласіпедыстаў.

У выніку дыскусіі выступленне зборнай было прызнана нездавальняючым.
Выканкам федэрацыі звярнуўся да кіраўніцтва Мінспорту з хадайніцтвам аб скасаванні кантракта з Салаўёвым. Сёння ж міністр Аляксандр Шамко падпісаў загад аб звальненні Салаўёва С.В. з пасады.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Салаўёў выступаў не больш за тры хвіліны і пакінуў памяшканне, не чакаючы заканчэння пасяджэння.

***

Чэмпіянат свету па велатрэку прайшоў у Мінску з 20 па 24 лютага. Было разыграна 19 камплектаў узнагарод (10 у мужчын і 9 у жанчын). Медалі заваёўвалі спартсмены 21 краіны з 35, якія ўдзельнічалі ў чэмпіянаце. На рахунку беларускіх гоншчыкаў на дамашнім сусветным форуме няма ніводнай узнагароды. Найлепшым вынікам стала сёмае месца ў камандным пераследзе ў жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?