Да ўладальнікаў аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва трэба прымяняць больш жорсткія меры.Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Паводле слоў Ладуцькі, за такія будынкі і збудаванні ўласнікі павінны плаціць павышаны зямельны падатак, або тэрыторыі будуць адбіраць на карысць горада.Цяпер каэфіцыент стаўкі падатку на зямлю да такіх аб’ектаў складае 2, прапануецца ініцыіраваць павелічэнне яго памеру ў пяць разоў да 10.
«Гэта стане стымулам да хутчэйшага завяршэння работ або зносу будынкаў, іх продажу.Нельга дапускаць даўгабудаў, якія прыводзяць да эканамічных страт, вымывання абаротных сродкаў», — сказаў Мікалай Ладуцька.
Як паведаміў намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Аляксандр Сцяпанаў, усяго ў горадзе на 1 лютага налічвалася 337 аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, што амаль на 40 працэнтаў менш, чым на аналагічную дату мінулага года. Пастаўлена задача ў бягучым годзе значна скараціць аб’ём звышнарматыўнага будаўніцтва, сканцэнтраваць сродкі на такіх праектах, а не пачынаць новыя. Разам з тым не заўсёды ўдаецца ўздзейнічаць на ўласнікаў для прыняцця імі мер, не да ўсіх прымяняюцца павышаючыя падатковыя каэфіцыенты. Так, з 96 правераных аб’ектаў толькі па 45 падатак павышаны.
0
0
0
0
0
0