Новае абвінавачванне прынясе і змену меры стрымання? Пакуль Дорна прывозяць у аўтазаку.

Новае абвінавачванне прынясе і змену меры стрымання? Пакуль Дорна прывозяць у аўтазаку.

У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы працягваецца працэс над кіраўніком Іудзейскага рэлігійнага аб'яднання Юрыем Дорнам.

28 лютага пракурор зачытала новае абвінавачванне. Згодна з ім,

Дорну інкрымінуюцца дзясяткі эпізодаў, але толькі па адным крымінальным артыкуле — перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў (1-426 КК).

Першапачаткова было пяць арыткулаў. Гэта і атрыманне хабару, і нясплата падаткаў, і службовы падлог.

Калі ранейшае абвінавачванне згодна з Крымінальным кодэксам цягнула на 15 гадоў турмы, то цяпер толькі на тры. Альбо нават штраф.

Па версіі пракурора, Дорн цягам 2009-2012 гадоў незаконна заключаў і скасоўваў дамовы на здачу ў арэнду памяшканняў, што належаць Іудзейскаму рэлігійнаму аб'яднанню.

«Наўмысна, відавочна выходзячы за правы і паўнамоцтвы, якія дадзеныя яму па службе», «незаконна, без рашэння праўлення» — паўгадзіны злятала з вуснаў пракурора.
Менавіта столькі яна зачытвала абвінавачванне. Першапачаткова на гэта спатрэбілася каля трох гадзін.
Яна таксама назвалу суму 15 тысяч даляраў, якія Дорн нібыта атрымаў пры заключэнні апошняй дамовы ў выглядзе арэнднай аплаты. Але ні слова пра хабар.

Каментаваць новае абвінавачванне пракурор адмовілася: не дае каментароў для прэсы.

У працэсе перапынак да 6 сакавіка. За гэты час адвакаты павінны азнаёміцца з новым абвінавачваннем і выбудаваць лінію абароны.

Юрый Дорн па-ранейшаму ў ярмолцы на галаве. Ён усміхаецца, хаця за кратамі знаходзіцца амаль год.

Яго затрымалі 13 сакавіка 2012, як пасля паведамлялі следчыя, пры атрыманні хабару ў 13 тысяч даляраў. А адзін з эпізодаў абвінавачвання тычыўся вывазу з Воранаўскага раёна ў ЗША дома, дзе некалі жыў духоўны лідар яўрэйскай грамады Хафец-Хаім.

Дорна абараняюць два адвакаты. Адзін з іх — Аляксей Ярмошын, сын кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?