Украіне, як і Польшчы, як і Беларусі, патрэбна не ізаляцыя ў двух ці трох каардынатах, а адкрытая палітыка, легалізацыя палітычнага курсу на еўрапейскім кантыненце, — заявіў экс-прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ў інтэрв’ю газеце «Коммерсант». — Таму незалежна ад таго, хто з’яўляецца прэзідэнтам Украіны, ён ніколі не будзе імкнуцца да палітыкі ізаляцыі. Паглядзіце, калі ласка, на Беларусь. Ну хто захоча мець ізаляваную краіну і прэзідэнта, якому цяжка выехаць у любую сталіцу? Вы разумееце, якія страты ад гэтага нясе нацыя? Гэта шкода для нацыі ў кантэксце яе самарэалізацыі. Я ўжо не кажу пра тонкасці, за якімі стаяць і эканамічныя, і карпаратыўныя інтарэсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0