Пра гэта паведаміў журналістам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Пытанне паліўнага балансу дзвюх краін абмяркоўвалася 28 лютага на пасяджэнні групы высокага ўзроўню (ГВУ) Саюзнай дзяржавы. У пасяджэнні ўзяла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з сустаршынёй (ГВУ), старшынёй праўлення Банка развіцця Сяргеем Румасам. Ад расійскага боку сустаршынёй групы з`яўляецца першы віцэ-прэм`ер Ігар Шувалаў.

«Мінэнерга Расіі ўзяло тайм-аўт, паколькі цяпер ідуць інтэнсіўныя перамовы з энергетыкамі Беларусі, найбліжэйшым часам павінен быць ужо нейкі вынік,

ён павінен быць прадстаўлены групе высокага ўзроўню, кіраўнікам урадаў і кіраўнікам дзяржаў (Расіі і Беларусі)», — цытуе дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы агенцтва РІА Новости.

Як сказаў Рапота, на сёння балансу няма і ён не будзе падпісаны па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі (плануецца 15 сакавіка), паколькі такія дакументы падпісваюцца па выніках Савета міністраў СД.

Паводле яго слоў, на пасяджэнні групы высокага ўзроўню таксама абмяркоўвалася пытанне фінансавання будаўніцтва АЭС у Беларусі.
Галоўным чынам разглядаліся пытанні тэхналагічнага характару — крэдытаў, гарантый пад крэдыты. Рапота дадаў, што фінансаванне АЭС праводзіцца і будзе праводзіцца з тым, каб станцыя была пабудавана ў пазначаныя тэрміны.

Нагадаем, перамовы пра пастаўкі нафты ідуць з кастрычніка 2012 года. Беларускі бок настойваў на атрыманні з Расіі 23 млн. тон нафты, Расія ж прапанавала падпісаць баланс у аб`ёме 21 млн. тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?